чым бы дзіця не цешылася

Aug 26, 2011 20:48

ад vital-rudak

вiно i пiва.

Віскі Жарт:) Піва.Мой любімы Riesling цяпер стаў не па кішэні. А піва вось зараз адкаркую)Хаця і піва нешта апошнім часам усё падаецца занадта салодкім нейкім.

Латвiя i Беларусь.
Ну Латвія,канечне.Хто мяне ведае,у таго пытанняў не ўзнікае.Як кажуць,сэрцу не прыкажаш.У розных спартовых спаборніцтвах неяк само па сабе хварэецца за LV.

чытаць i не чытаць.
Чытаць,натуральна. Чытаю ўсюды дзе толькі магчыма,і нейкая кніга практычна заўжды з сабой. Люблю чытаць некалькі кніг запар. Праўда,апошнім часам надыходзіць інтэрнэт залежнасць у самай горшай праяве-калі чытаеш толькі загалоўкі,а які доўгі артыкул нават ляніва чытаць.

чорнае i белае:)
Чорнае).Белае надта хутка пэцкаецца,у чорным выглядаеш худзейшым,ну і ўвогуле ў цёмных сілаў ёсць пячэнькі.
Previous post Next post
Up