Mama mia ці нашы італьянскія вакацыі))))) Частка I. Сіцылія.

Jul 11, 2013 13:09

Ідэя паехаць адпачываць у Сіцылію ўзьнікла выпадкова. Але з кожным тыднем яна захоплівала мяне ўсё болей і болей. Былі купленые білеты на самалёт (Ryanair) і забраніравана жыльлё. Вырашана было, што з нашым "веданьнем" моў і транспартнай інфраструктуры Сіцыліі далей Трапані (а аэрапорт менавіта ля гэтага горада) нам ехаць не варта.
І вось... Трапані!


Трапані - цэнтр аднайменнай правінцыі, якая ўключае таксама групу Эгадскіх астравоў, на паўночным захадзе выспы Сіцылія. Горад атрымаў сваю назву ад слова «дрепанон» (серп) - так старажытныя грэкі называлі серпападобны мыс, на якім размясьціўся горад ля падножжа гары Эрычэ. Археалагічныя раскопкі паказалі, што першыя паселішчы на гэтых землях паўсталі ў XIV-XIII стст. да н. э.
Сталіца Трапані - калейдаскоп, у якім перамяшаныя традыцыі арабаў, нарманаў, грэкаў, рымлян і іспанцаў, якія ў розны час кіравалі горадам.

З поўначы і поўдня Трапани акружаны морам. У сярэднявечнай частцы горада відавочна адчуваецца паўночнаафрыканскі ўплыў. Гістарычны цэнтр Трапані забудоўваўся ў асноўным падчас іспанскага валадарства на Сіцыліі, ў XVIII стагоддзі. Менавіта да гэтага перыяду адносіцца большасьць цэнтральных будынкаў.
Галоўная пешаходная вуліца горада - Корсо Віторыо Эмануэле. Гэта элегантная барочная вуліца, на якой размешчаны асноўныя храмы і гістарычныя будынкі горада.











Трапані - гэта не толькі партовы горад...




...але і вельмі някепскі пляж))))


Вось менавіта там аднойчы, пасьля невялікага дожджыка я адчула што такое
"свежо и остро пахло морем". Іншыя словы проста не падбіраліся))




Але галоўнай славутасьцю гэтага рэгіёна я назаву горад пад аблокамі - Эрычэ.


Гэта невялікі гарадок на вяршыні гары на заходнім узбярэжжы Сіцыліі. Паводле легенд, Эрычэ быў заснаваны ўцекачамі на Сіцылію жыхарамі Троі. Вандруючы па прасторах Міжземнага мора ў пошуках новай радзімы, яны палічылі гэта месца цалкам зручным для заснаваньня горада.
Аматарам сярэднявечча Эрычэ здасца раем, дух эпохі Адраджэння захаваўся ў горадзе да гэтага часу. Архітэктура гэтага гарадка - гэта своеасаблівая сумесь з нарманскіх, гатычных і раманскіх помнікаў. Вялікую колькасьць турыстаў прыцягвае замак Пеполі, які быў збудаваны ў часы валадарства сарацынаў на Сіцыліі. На тэрыторыі замка размешчана аглядная пляцоўка Кастэла дэль Баліо, зь якой адкрываюцца маляўнічыя віды на мора, Трапані дый яшчэ вялікую частку Сіцыліі.









Від на Трапані.


У Эрычэ проста нейкая незвычыйная атмасьфера. Пах смолаў кіпарысаў, хвояў, сосен... Цішыня... і віды, ад якіх захоплівае дух... Здаецца, што час там проста спыніўся.








Дабірацца да яго лепей за ўсё на фунікулёры.


Нажаль, 7 дзён - гэта катастрафічна мала... Але мы абавязкова вернемся на Сіцылію яшчэ раз. Каб пабачыць Сан-Віта-Ло-Капа, Фавіньяну, Палерма і Этну)))))

Італія, Сіцылія, цуды, вандроўкi, erice, trapani, мора

Previous post Next post
Up