Музыкі з’явіліся на сцэне ў вельмі экстравагантным выглядзе, самы адметны прадмет якога - галіфэ)))
Над імпрэзай лунае дух свята непаслушэнства. Нібыта выбраўшыся з-пад строгага “бацькоўскага” нагляду, гурт пачынае сваю фірменную "аттапырку". Гавораць, што ад сузірання такой карціны прыстойныя сямейныя пары з футравымі каўнярамі, якія прыехалі наведаць Вільню як беларускую шопінг-меку і зазірнулі адзначыцца на канцэрт, дранцвеюць і нервова адступаюць да выхаду. Я не бачыла)) бо была ля сцэны.
Дарэчы, для мяне не абыйшлося без сюрпрызаў))
Лявон, дзякуй за давер! І за "Госьці"))))))))))
... А вясна абявязкова прыйдзе. Ужо зусім хутка.