Kaziukas 2105 ці поўны любові да Вільні пост.

Mar 08, 2015 16:42

Казюкас - гэта такое сапраўднае веснавое СЬВЯТА. Яно разліваецца па вуліцах, выходзіць з берагоў, нясе цябе за сабой. І ты ходзіш у натоўпе, круціш галавой ва ўсе бакі, імкнучыся убачыць адразу ўсё, п'янееш ад гэтых водараў вясны, кветак, сухіх траваў, пахаў розных смачнасьцяў і наўпрост адчуваеш сабе шчачасьлівым.











І табе адразу пачынаюць быць патрэбнымі ўсе гэтыя гарлачыкі, кошыкі, драўляныя лыжачкі, анёлчыкі...





Потым, каб крыху перавесьці дух, ныраеш у найбліжэйшы Coffe Inn, грэеш пальцы аб цёплы картонны кубачак і атрымліваеш асалоду. Ад фарбаў, ад музыкі...



А потым крочыш далей. Шукаць "той самы двор" на Бокшто. Вуліца Бокшто, дарэчы, сама ласкавасьць - толькі падумаеш, што някепска было б яе знайсьці, як яна роўненька расьцілаецца перад табой.



Дарэчы, Бокшто - гэта адна з найулюблёных маіх вуліц. Ёсьць у ёй нешто такое... містычнае. І менавіта зь яе, напэўна ўсё і пачалося...





Ну а гэта - той самы двор. З ЖЖ Макс Фрая. І пралескі сапраўды там квітнеюць. Так прыемна было іх - і двор, і пралескі - адшукаць. Такі сапраўдны маленькі цуд :)



Потым, праз гэты самы двор, выходжу да Вільняле. Ва Ўжупіс.
Люблю яго.







Але ёсьць яшчэ адно месца, ў якое варта наведацца. Вуліца Сапегі.
Усё пачалося з інстаграма, дзе я пабачыла фатаздымак брамы палаца Сапегаў. Пайшла шукаць, што за ён і вось цяпер маю цьверды намер пабачыць яго на ўласныя вочы.





Яго зараз паціху пачынаюць рэстаўраваць. А пакуль яшчэ можна пабачыць сьляды часу, пакінутыя на яго сьценах. І ўявіць, як тут жылі, спраўлялі балі, як сьвятло жырандоляў адлюстроўвалася ў вялікіх вокнах...



А яшчэ там ёсьць невялі парк. Прайшла яго наскрозь.



Дарэчы, Антаколь - прыкольны такі раён. Ні разу дагэтуль там не была. Цяпер, думаю, трэба вярнуццца яшчэ.
Вяртаючыся ў  Senamiestis замест таго, каб ісьці да вуліцы Крівю, збочыла ў заманлівы Kalnų parkas (нагорны парк).







Паглядзела на горад... Падумала...

... Вось такі дзень. А потым была раніца. Пустая. Чыстая і прыгожая.







Да наступнай сустрэчы, Вільня...

настрой, Вільня, Літва

Previous post Next post
Up