Вярнуцца ў Італію...

Jul 19, 2014 22:10

У мінулым годзе, стоячы на самай вяршыні сярэднявечнага Эрычэ, я адказала маім мітусьлівым дзецям, якім не цярпелася крочыць далей: “Пачакайце! Я, можа, болей ніколі гэтага ня ўбачу!” Сказала і сама спужалася. Як гэта ня ўбачу? Сюды абавязкова патрэбна патрапіць ізноў!





... І вось мы ізноўку на Сіцыліі. Трапані сустракае мяне неперадаваем адчуваньнем. Ён нібыта гаворыць: “Я рады, што вы вярнуліся”. А уж як была радая я! Я хадзіла па знаёмых вулачках і  ўсьміхалася ім як старым сябрам. А калі зранку гаспадыня кавярні, у якой мы сьнедалі, сказала нам, што яна нас памятае, я ўвогуле была гатовая расплакацца ад замілаваньня))







Але ўсё ж вырашана было пабачыць і нешта новенькае на Сіцыліі, таму апроч ужо знаёмых нам апартаментаў у Трапані я заброніла апарты ў Кастэламаре дель Гольфа. Хацелася пяшчанага пляжа, чыстага мора, ну і каб кошт на жыльлё не надта біў на кішэні.
Кастеламаре дэль Гольфа - даволі папулярны сярод турыстаў гарадок у правінцыі Трапани. Ён разьмешчаны на беразе ўтульнага заліва, ля падножжа горнай вяршыні Monte Inici. Візітнай карткай Кастеламаре лічыцца яго сярэднявечны замак, які ўзвышаецца на невялікім паўвостраве. Менавіта ён паслужыў прычынай назвы горада. Кастелламаре расшыфроўваецца як «Замак у бухты». Шчыра кажучы, замак мяне не ўразіў. Думала пабачыць нешта больш вытанчанае)))



Яшчэ адна адметнасьць Кастеллмаре дэль Гольфа - гэта яго прыбярэжныя ландшафты са скаламі, маленечкімі бухтамі, у якія можна трапіць толькі з мора і пячорамі Cala Bianca і Cala Rossa. Усім жадаючым на прыстані прапаноўваюць арэндаваць лодку, яхту ці яшчэ які плавучы сродак. Мы, нажаль, такой магчымасьцю не скарысталіся.  Але мы наведаліся на Зінгара!



Riserva Naturale dello Zingaro - гэта галоўная славутасьць заліва і самая першая запаведная зона як на Сіцыліі, так і ва ўсёй Італіі. Там  празрыста-блакітнае мора спалучаецца з зелянінай субтрапічных расьлін і бурштынава-шэрай палітрай прыбярэжных скал. На тэрыторыі запаведніка ёсць некалькі пешаходных турыстычных маршрутаў, адзначаных на падрабязных картах, якія бясплатна прапануюцца на ўваходзе.
Мы, канечне, далёка не пайшлі. Бо сьпёка і дарога ідзе ўгору. Таму як толькі заўважылі ўнізе маленькі пляжык, тут жа скіраваліся ўніз.



Які гэта быў пляжык! Ооо!!! Вада блакітнага-блакітнага колеру, неверагодна чысьцюткая. Сам пляж схаваны сярод неверагодна прыгожых гротаў. Ля самага берага мітусяцца стайкі рыб. Вялікія камяні так і просяць “Прысядзь”. І я саджуся. І час перастае рухацца…









Мне Кастэламаре паказаўся самым “італьянскім” гарадком з усіх мной наведаных. Гаварлівыя жыхары, якія гатовыя абняць весь сусьвет, вузкія-вузкія вуліцы, мапеды, маленькія лавачкі са смачнейшым прашутта (ну не магу я сказаць “ветчына” J) і сырамі. Лавачкі з фруктамі і гароднінай, у якія прыходзяць не толькі каб набыць сьвежых таматаў да стала, але і пагутарыць за жыцьцё. Кожнай раніцай на прыбрэжнай плошчы прадаюць сьвежую рыбу.





На вячэру я гатавала нейкія неверагодныя (для мяне) блюда з морапрадуктамі, якія ніколі ў жыцьці не рабіла дома… Кожную раніцу нас віталі ў лавачках, а дзяцей яшчэ і частавалі там цукеркамі…

Увогуле для мяне Кастэламаре - гэта яхты і рэстарацыі)))







Але час бяжыць, і праз некалькі дзён мы ўжо сыходзім з самалёта ў Пізе.
І тут пачынаецца зусім іншая гісторыя. Нават не гісторыя, а казка. Пад назвай “Таскана”.
У Таскану я закахалася па фота. Усё марыла, як я пабачу на ўласныя вочы гэтыя рознакаляровыя халмы, кіпарысы, маленькія домікі…



Першае знаёмства з Тасканай -гэта Сіена. Цэнтр правінцыі Таскана і адно зь нямногіх месцаў, якое захавала дух і атмасферу сярэднявечча.



Кажуць, што ўсю прыгажосць Сіены можна па-сапраўднаму зразумець толькі праз некалькі дзён пасля таго, як вы ў ёй пабывалі. Пакуль знаходзішся тут і сьпяшаешся агледзець як мага больш, не заўсёды разумееш усяго хараства гэтага горада. Ўспаміны усплываюць крыху пазьней: спачатку Пьяцца дэль Кампа з ратушай і вежай, потым Дуома і ўсё астатняе ... Гэты горад  дазваляе лёгка перанесціся ў Сярэднія стагоддзі - настолькі ўсё тут здаецца некранутым з тых часоў.









Каб адчуць гэты горад, па ім трэба гуляць зранку. Усе яшчэ сьпяць - нiхто не сьпяшаецца на працу, не шпацыруе па вулiцах у пошуках няведама чаго... Нават прыбiральшчкi выйдуць крыху пазьней. Пустыя вуліцы. Сонца. I горад у гэты час належыць толькі табе. I раскрываецца як на далонi. Цi наадварот застауляе блукаць - не адпускае ад сябе... Пасьля п’еш каву ў толькі што адчыненай пустой кавярні… І разумееш:  жыцьцё -такая класная штука…





Праз два дні  рушым далей. У Мантальчына(Montalcino).
У асяроддзі вінаробаў і знатакоў віна Мантальчына вядомы перш за ўсё як радзіма знакамітага «Brunello» - надзвычайна духмянага віна 5-гадовай вытрымкі, вядомага аж з 15 стагоддзя.



Што тычыцца віна -то яно тут паўсюль. Тут сапраўдны культ Brunello. Захаваць цьвярозы розум амаль немагчыма - энатэкі паўсюль. Перад пакупкай можна пакаштаваць віна. Ва ўсіх рэстарацыях і траторыях шыкоўная вінная карта…



Мне пашчасьціла пабываць на сапраўнай вінадзельнай гаспадарцы. Паглядзець, у якіх умовах ствараецца гэта самае знакамітае віно, пастрабаваць розныя яго віды. Тэта таксама частка культуры  Тасканы, безь яе знаёмства з рэгіёнам будзе няпоўным.









Мантальчына - гэта тая самая Таскана, знаёмая нам па фатаздымках з інтэрнэту. Маляўнічыя краявіды, нібы створаныя па ўсіх правілах каларыстыкі: чырвоную глебу Тасканы расквечваюць ярка-зялёныя палосы вінаграднікаў і серабрыста-зялёныя палі аліўкавых дрэў.







У самім гарадку галоўнай знакамітасьцю (апроч віна, канечне J) з’яўляецца вялікая сярэднявечная крэпасць, зь вежаў якой адкрываецца яшчэ больш натхняльны від на навакольле.









А яшчэ Мантальчына - гэта сярэднявечныя вулачкі, ці калі быць больш дакладным - сярэднявечныя горкі-халмы-пагоркі. Уверх-уніз-уверх…  Карацей, можна зусім не хвалявацца, што з'едзеная ў вялікай колькасьці паста хоць як-небудзь будзе бачная на таліі ці яшчэ дзе)))





Самым моцным ўражаньнем за гэтую вандроўку ў мяне было вечаровае тасканскае неба і яе халмы, расквечаныя пасьля дажджу ў самыя неверагодныя колеры. Мы сядзелі на даху доміка і глядзелі на гэта, не могучы адвесьці вачэй.   Гэта было неперадаваемае відовішча!!





Ну а напрыканцы былі тры гадзіны ў Пізе. Дзеля таго, каб пабачыць Пізанскую вежу...



... пабегаць каля яе басанож...



... ну і зрабіць такі здымак))))


Італія, вандроўкi, trapani, Таскана, castellamare del golfo, montalcino, Сіцылія, pisa, siena, zingaro

Previous post Next post
Up