налепка

Dec 22, 2010 11:11

Некалькі год назад па ўсёй Курасоўшчыне (і ня толькі) - на прыпынках, у пад'ездах, на трубах, у аўтобусах і г.д. - зьявіліся маленькія налепкі (можа, 5x5 недзе) з надпісам "КГ". Спачатку было незразумела, што гэта значыць. Амаль усе гэтыя налепкі бачылі і запомнілі. Потым высьветлілася, што гэта рэп-гурт "Курасоўшчынскае гета".

Калі праблематычна дастукацца да сьвядомасьці людзей вялікімі тэкстамі, якіх яны ўсё адно не чытаюць, мае сэнс прабіваць такую заслону дробнымі кроплямі. Напрыклад, масава абнародаваць налепкі з тэкстам: "Біць людзей ДРЭННА", або "Вам ХЛУСЯЦЬ", або "Тэлевізар вам ХЛУСІЦЬ", або "Вас ПАДМАНУЛІ" і г.д.

Я дык зьбіраюся ўжо замовіць рулончык такіх стыкераў.

салідарнасьць

Previous post Next post
Up