http://community.livejournal.com/by_politics/2689849.htmlа чаму б ня спраўдзіць хаця б у рамках уласнага дома ці пад'езда?
Зараз складаю зварот да суседзяў. Вельмі цяжка вызначыцца са стылем і тэматыкай. Проста дубляваць нейкія навіны пакуль ня хочацца. Спачатку патрэбныя нейкія ўводзіны, падрыхтоўка глебы, тлумачэньне сытуацыі і г.д. Паспрабую акрэсьліць ілюзорнасьць і тэлесфабрыкаванасьць палітперакананьняў патрыацічэскай часткі суседзяў, пасеяць надавер да тэлевізіі. У мяне гэта ўжо атрымлівалася: мама калісьці таксама горача падтрымлівала Лукашэнку і гаварыла цытатамі з БТ, але ўсяго за пару год без асаблівых канфліктаў удалося ператварыць яе ў скептычную асобу, чулую да палітычнага фальшу.
Якія хады і выразы параіце ўлучыць у зварот?