Сення беларусы святкуюць Уздвіжанне(Здвіжанне, Узвіжанне) -адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа- сімвала выратавання чалавечага роду.
А расказаць хацеласяб аб некаторых цікавых традыцыях, якія засталіся нам ад нашых продкаў- балтаў.
"..Апрача адлёту птушак у прыродзе існавала яшчэ адное "здвіжання"- з нораў выпаўзалі ўсе змеі і збіраліся разам, каб адправіцца на зімовы сон да вясны:"Двіжання- гадзюкі здвігаюцца ў кучу". Першы вясновы і апошні восеньскі змяіныя ўкусы лічыліся самымі небяспечнымі. Баяліся таксама капаць зямлю, бо лічылі, што адтуль можа выпаўзці гад і ўджаліць. Аднак змяю, якая ўджаліць чалавека або жывеліну ў гэты дзень, астатнія змеі не прымаюць у свой вырай, і яна замярзае самотнай або хаваецца на даржніках і ў лес ніколі не вяртаецца. Каб пазбавіцца назаўседы змяіных укусаў, трэба было ўдзень на Ўздвіжанне легчы і паспаць, уратавальным ад укусаў лічылася і проста назіранне змяінага ключа...
...Легенды пра сыход змей на Ўздвіжанне пашыраны ў беларускім фальклоры. На чале змяінага шэсця заўседы выступае Цар-змей, за ім- незлічоныя падданыя-паўзуны. "Цар" вылучаецца сярод усіх сваёй вялічыней, залатой каронай і луской з серабрыстым і залатым адлівам. Шэсце рухаецца па непераходных для чалавека мясцінах, і калі раптам камусьці здаралася сустрэцца са змяіным "выраем", то варта было рассцяліць перад Царом абрус з хлебам-соллю і пакланіцца да зямлі, як той, прапаўзаюцы праз абрус, скідаў з кароны залаты ражок. Залатую карону можна было здабыць, калі на досвітку, сустрэўшы ў лесе змяіны ключ, ударыць па ім толькі адзін раз "папліскаю". Цар-змей скіне сваю карону. Тады трэба было яе хуценька схапіць і як мага хутчэй уцякаць, не азіраючыся. Уладальнік такога ражка набываў незвычайную мудрасць і праніклівасць, здольнасць угадываць чужыя думкі, выходзіць з самых цяжкіх абставін, на яго таксама не дзейнічаў змяіны яд. "
"Беларуская міфалогія", энц.слоўнік,"Беларусь", Мінск, 2006г. 515ст.
"Акрамя таго, рожкі здольныя тварыць: адзін- дабро, а другі-блага. Каб вызначыць, які ражок добры, а які благі, трэба закапаць іх пад два аднолькавыя дрэвы. Праз ноч адно дрэва стане прыгажэйшым, а другое засохне. Калі пакласці пад вугал дома добры ражок, то ў доме пачнецца няспынная чарада удач, а ад благога ражка- наадварот. Рожкі ў руках у чалавека, які здабыў іх, захоўваюць сваю сілу на ўсе жыцце і трацяць гэтую сілу пасля смерці ўладальніка. Пры гэтым трэба заўважыць, што рожкі захоўваюць сваю сілу толькі ў руках таго чалавека, які сам непасрэдна іх здабыў".
Алесь Шамак "Міфалогія старажытнай Беларусі","Сэр-Віт", Мінск, 2004г., 169ст.
У Заходняй Беларусі вядома балцкая назва- Жалгіун- Каралюс. Звязана гэта з рознымі фактарамі,- па першае- асіміляцыя балтаў славянамі была больш павольная, па- другое - гэта звязана з балцкай рэкаланізацыяй у Сярэднявеччы, у першую чаргу прусамі.
Жалгіун-Каралюс-...вялікі кароль вужоў, родны брат Акопірнаса. Як і належыць яго годнасці, Жалгіун-Каралюс меў на галаве блішчатую карону. Апрача таго, ён меў волатавы посвіст, які чуваць было па ўсім краі, мог хадзіць на хвасце стойма. Усе вужы былі яго дзецьмі, або падданымі. Уяўленні пра Жалгіун-Каралюса непасрэдна працягвалі культ вужа-апекуна, вельмі распаўсюджаны на Беларусі і ў Літве, у тым ліку і ўяўленні пра вужынага цара. Жалгіун-Каралюс пільна сочыць, каб хто не пакрыўдзіў гаспадара, у якога дома жыве або жыў вуж-дамавік. Дзеля таго каб паклікаць Жалгіун-Каралюса, трэба было запаліць свечку, ссучаную з тлушчу памерлага хатняга вужа. Святло гэтай свечкі бачна было па ўсім краі. Пабачыўшы яго, Жалгіун-Каралюс склікаў усю сваю вужынаю сілу і скіроўваў яе на помсту крыўдзіцелю. Ведалі вужы ўсе падземныя скарбы і свайму добразычліўцу на знак падзякі маглі здабыць і грошы і іншыя даброты.
"Беларуская міфалогія", энц.слоўнік,"Беларусь", Мінск, 2006г. 163ст.
"Беларускія міфалагічныя паданні сведчаць, што ў беларусаў было асаблівае стаўлянне да вужа, якое нагадвала стаўленне да бусла. Інфарматары, калі хацелі падкрэсліць асаблівую архаічнасць побыту нашых продкаў, расказвалі, што некалі людзі трымалі вужоў у хатах пад печчу, і калі наступала пара палунаваць і карміць дзяцей(у вялікіх сем'ях дзяцей кармілі асобна ад дарослых, пасадзіўшы іх на падлозе вакол вялікай міскі са страваю), тады вуж выпаўзаў са свайго сховішча і еў разам з дзецьмі. Дзеці часам адпіхвалі яго, білі лыжкай па галаве, аднак вуж не кусаў іх, не крыўдзіуся. Вужу спецыяльна ставілі ненакрыты збан малака, каб ён мог свабодна падмацавацца, калі хацеў. Калі вужы жылі ў хляву, то сасалі малако ў кароў, і гаспадары не мелі нічога супраць гэтага. Вуж быў ахоўнікам гаспадаркі і ў пераносным сэнсе, як магічны сімвал і непасрэдна як знішчальнік дробных грызуноў, што непакоілі жывелу, маглі занесці хваробу, знізіць яе прадуктыўнасць... Нездарма забаранялася трывожыць ці забіваць такога вужа-даільшчыка. Беларускае слова "пачвара", што мае адпаведнік у санскрыце "паці вара"- гаспадар вара ці гаспадар дому, магчыма,таксама датычыла некалі вужоў, а потым набыло негатыўны сэнс."
"Беларуская міфалогія", энц.слоўнік,"Беларусь", Мінск, 2006г. 93ст.
"Стрыйковскій виделъ, какъ еще совершались разные языческіе обряды въ Литве и на Жмуди, а это было между 1565 и 1582 годами. Онъ же говоритъ, что въ четырехъ миляхъ отъ Вильно, въ Лавриркахъ, народъ боготорилъ черныхъ ужей. Въ Виленскомъ уезде и теперь находятся Лаваришки, вероятно, те же Лаврирки, где действительно много ужей. Какъ в целой Литве, такъ и здесь, народ ихъ уважаетъ, никогда не убиваетъ. Дети едят съ ужами изъ одной чаши. На Жмуди и въ Литве убить ужа считается величайшимъ грехомъ. На Полесье, въ окрестностяхъ Кобрыня(Гродн.губ.), как свидетельствует Крашевскій, тоже ни въ каком случае нельзя убить ужа."
"Живописная Россия.Литовское и белорусское полесье"
Репринтное воспроизведение издания 1882 года, 2 издание, "Беларуская Энцыклапедыя", Минск, 1994.
ЗЫ
Недзіўна зразумець, кім лічылі нашых продкаў крыжакі, бачучы такія адносіны да змеяў, якія есць сымваль Ворага чалавечага.)))
"Апакаліпсіс Тэўтонскага Ордэну", 13-п14 ст.
У войску аццкага Сотоны, трэцці тарч- з выявай самага што ні на есць Жалгіун-Каралюса))))