Апошнім разам пачалі занадта позна, у выніку не паспелі 12.
У гэты раз пачалі адразу апоўдні:)
1. Універсам Віцебск на Гамарніка мае невялічкі "Піўны бар" на першым паверсе.
Натуральна ж у гэты час наведвальнікаў не было, прыходзілася сумаваць утраёх...
Спадабаўся выключальнік для тых, хто ўжо можа толькі паўзці.
Буцеры, яйкі, рыбка. Прыбіральня!
2. Ня Бялінскага зайшлі ў "Ложкін". Ну зусім не падыходзіць па фармаце для алка-туру. Толькі каб не знізаць узровень С2Н5ОН у крыві... Піва ў шклянках, афіцыянт, людзі абедаюць...
Але прыбіральня!
Брат завітаў у класычную савецкую цырульню на Валгаградскай.
Нятанна! 9$!!!
3. Кафетэрый "Вярба" на Кнорына. Па выніку алкатрыпа ці ня лепшае месца! (бо, забягаючы наперад, "Бутерброднага Люкс-М" больш не існуе...)
Шмат піва, веееельмі шмат смачнай закусі.
Звонку трэш
Гэта брат збірае 50-рублёўкі.
4. Універсам "Цэнтральны", "бар" на першым паверсе. Вельмі цікавае месца, каб адчуць праз велізарныя вокны чым дыхае горад, што змяняецца.
Спяшайцеся, хутка будзе зачынены!
5. "Чабурэчная" на Валадарскага.
Больш не працуе як сталоўка - трохі перабудавалі ўнутры. Больш сталоў, трэш, які і заўсёды быў, застаўся.
Прыбіральня!
6. "Валерыя" тут жа.
Кафэ з вялікім мінулым, зараз напоўненае нейкім смуткам. А мы - не!!! Справа- братаў сябра з Швейцарыі. Пакажам замежніку сапраўдны Менск!! Сапраўдную культуру!!!
Ён амаль да апошняга трымаўся малайцом:)
Сутракаем Юлю з працы і бярэм з сабою
І Мішу Гуліна, які ладзіў для немцаў экскурсію па Менску, бярэм!
7. "Блінытут, піватаксаматут" на Інтэрнацыянальнай. Бліны нядрэнныя і розныя!
Недзе тут далучыўся і Нікіта Слабодчыкаў. Такім чынам, нас ужо 6!
8. Былы бар "Бутэрбродны Люкс-М", зараз крама па продажы піва, але можна выпіць з закуссю і на месцы. Ніводнага зэдліка нямашака...
Міша спрачаецца з рэжысёрам. Пазнаёміліся тут. Я таксама спрачаюся. З усімі. Хаця і не разумею аб чым. На мяне глядзяць ян на дурня.
Такім чынам, самае утульнае месца Менску знікла. Бывай!
9."Бар 42" на Казлова насупраць могілак. (ПУК = "півнуха у кладбішча"). Таксама "Цыферкі".
Сустрэлі Памідорава, я атрымаў аўтограф на майку, Памідораў распавядаў байкі з жыцца.
яго інтэрпрэтацыю Песняроўскіх "Скрыпяць мае лапці" слухайце тутШмат закусі, дранікаў, яек, буцераў.
Прыбіральня!
10. Хуценька перабеглі праз двор ў бар Лазні на Мар'еўскай
Нецікава, але 150 метраў ад Бара42. І прыбіральня. Апошнім разам паспелі яшчэ і ў саму лазню схадзіць.
11. Бар "Ў". Натуральна нефармат, але ўжо і працоўны час астатніх бараў скончыўся...
Прыбіральня!
12. Скончваем ХуткайСмачнай! ММММ. Аліварыя і беларускіхотдог як у часы універу!
Атрымалася складана, цікава, разнастайна.
каля 11 гадзін ад пачатку да фінішу, 12 месц. Залатая міля магчыма!!!
yozas_gubka Алка-трып па Менску з тэгам "анты-пафас". Спроба 1. глядзі тут!Шукай натхненне, прапануй свае маршруты ў суполцы
alka_tryp_by Арыгінал поста тут