У суботу, 14 сакавіка мы наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, што знаходзіцца пад Менскам, у в. Азярцо (
www.enta.by) дзеля ўдзелу ў святкаванні “Гукання вясны”.
"Гуканне вясны" - старажытнае свята, вядомае яшчэ з язычніцкіх часоў. Гэта свята прабуджэння прыроды і нараджэння новых надзей і пачынанняў.
Кожны год людзі чакалі, ды й зараз чакаюць гэтую чароўную пару года, калі дыхаць становіцца лягчэй, калі вяртаецца настрой на новыя справы, заняткі і натхненні.
Характэрнымі спевамі для свята Гукання вясны былі песні-вяснянкі.
Людзі спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды і радаваліся яркаму сонцу:
- Вясна, вясна, што ты нам прынясла?
- Я, вясна красна,вам прынясла
Бохан хлеба, ступу солі.
Старым бабкам на прызбачцы,
Малым дзеткам на вуліцы,
А хлопчыкам па кіёчку,
А дзеўчаткам па вяночку,
Малодачкам па красёнцах.
Сімвалам свята была птушачка, бо менавіта птушачкі былі сапраўднымі вестунамі вясны.
Што ж, свята ў музеі атрымалася вельмі вясёлым. І хоць надвор’е ў суботу не радавала, гледзячы на надвор’е нядзелі, наклікалі мы вясну няблага.
Акрамя цудоўных народных спеваў атрымалася яшчэ і патанчыць. А калі я пачула “Падыспань”, то ногі інтуітыўна зарухаліся і танец вельмі хутка ўзгадаўся.
Прыклад танца, які можа вельмі лёгка вывучыць кожны беларусік тут:
Click to view
Прыемна было пабачыць на свяце гукання вясны ў музеі вядомага беларускага этнографа Аляксея Галіча, з якім мы калісці разам вывучалі беларускі фальклор ды спявалі купальскія песні, за што я яму і зараз вельмі ўдзячная.
А тым, хто яшчэ не ведае Аляксея Галіча, як беларускага этнографа, барда і проста клёвага чалевека - вам сюды
https://www.youtube.com/watch?v=OVVcGP_FdBg;
https://www.youtube.com/watch?v=Jl-he-D98tAА вось выкананне адной з маіх улюбёных беларускіх песень Аляксеем:
Click to view
Цікава было назіраць за тым, як і ў маленькіх беларусах прачынаецца беларускасць. Як быццам, матывы народных напеваў, вясёлыя святочныя і штодзённыя танцы насамрэч жывуць недзе глыбока, у кожным з нас і ў такія хвіліны яны павольна-марудна, але вельмі ўпэўнена прачынаюцца...
Арыгінальны пост:
http://kvetka-paparaci.livejournal.com/46214.htmlСообщество Премии:
alovak_byОрганизаторы Премии: блог
kofe_family, компания
МАК Генеральный партнер Премии: мобильный оператор
МТС.