пасяліўся ў нашай кватэры. Нябачным ценем уцякае з-за кратаў, і калі вялікія істоты перастаюць тупаць і выключаюць святло, Партызан выпраўляецца патруляваць тэрыторыю. Яшчэ ен дасканала валодае мастацвам маскіроўкі і пошуку надзейных сховішчаў. Каб выкрыць яго першую базу, доктару навук спатрэбілася тры дні, на другую сышло столькі ж, і я ўжо думала, што ўсе магчымыя шчыліны ў батарэях і сценах надзейна заканапачаны. Але сапраўдныя партызаны не здаюцца, таму была і база нумар тры - ў анучы пад кухоннай шафай, пасля якой я зламалася - ўжо пяты дзень пошукі кропкі нумар чатыры не прыносяць плену. І натуральна, кожную ноч перыметр тэрыторыі аказваецца замініраваным, самай ўдалай акцыяй былі падарваныя шорты мужа, неабачліва пакінутыя ноччу на падлозе.
Фота ў фас:
І ў профіль:
За інфармацыю аб схованцы злачыннага партызана гарантуецца ўзнагарода!