Жыхары Новай Шатландый лічаць сябе нашчадкамі кельтаў, нават і пытацца не трэба - большасць сувеніраў нясуць на сабе кельскія арнаменты, а на дарожных шыльдах назвы прадубліраваны на гэлльскай мове. Ну а каб было яшчэ весялей, вялікі адсотак насельніцтва лічыць роднай і французскую мову, і гэтыя нашчадкі французскіх каланістаў сябе называюць акадыйцамі (les Acadiennes). На гістарычных здымках акадыйскія бабулі паўстаюць ў крухмальных чапцах і даўгіх плашчах, але мне ўжо такой раскошы пабачыць не давялося. Затое хлопчыкі ў спадніцах занялі пачэснае месца на маей фота-флэшцы!
Насельнікі форта бавяць час, бо турыстаў няшмат і можна расслабіцца.
Суровы шатладскі тыпаж, я мяркую.
А гэта фота з ваеннага музею, габрэйскі легіен Яе Вялікасці Каралевы, быў і такі ў канадскай гісторыі.