(no subject)

Dec 25, 2014 16:00

Хлопча, ты як маленькі, чэснае слова! Ты што, ня ведаеш, калі холадна і няўтульна, трэба проста падкінуць дроваў у печ. Калі млосна і сумна, трэба залезьці на самую высокую гару і глядзець адтуль на Мангуп. Калі цябе здрадзіла каханая, трэба браць каня, ісьці ў поле і скакаць ва ўсю прыць, каб вецер дзьмуў у сьпіну. Потым вярнуцца, узяць белы ліст паперы і выкласьці ўсё як ёсьць. Парваць яго на кавалкі і закінуць у печ, якая ўжо, адчуваеш, пачала цябе саграваць. І дзякаваць Богу, які дае цябе магчымасьць атрымліваць свой адрэналін - праз 20 гадоў сытае і пузатае шчасьлівае сямейнае жыцьцё будзе нагадваць аплатку першай прычасьці.
Previous post Next post
Up