Напоминаю.

Apr 29, 2012 15:19

Завтра - "Яська і конік ягоны Грыўка" ў ГАРОДНІ
У межах грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі!" 30 красавіка ў Гародні адбудзецца прэзентацыя дзіцячай кніжкі "Яська і конік ягоны Грыўка".

Запрашаем дзетак і іх бацькоў!

Імпрэза пройдзе ў памяшканні ваенна-гістарычнага клуба "Гарадзенскі Двузуб", што месціцца у Палацы творчасці дзяцей і моладзі (былы палац піянераў) Каложскі парк 1. Пачатак а 15.00
Послезавтра-
1 траўня гарадзенскія сябры моладзевага грамадскага аб’яднання “Гісторыка” ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”ладзяць для ўсіх ахвотных вандроўку па мясцінах Гарадзеншчыны.
Мы адолеем наступны маршрут: Гародня-Мількаўшчына-Дэмбрава-Iшчална-Вялікае Мажэйкава-Мажэйкава-Мураванка-Жалудок-Дуга Струвэ- Ражанка-Шчучын-Гародня.
Ён цікавы Мураванкай- Царква Раства Багародзіцы- помнік абарончага дойлідзтва сымбіёзнага гатычна-рэнэсансавага стылю, па дарозе пабачым Троіцкі касцел 18 стагоддзя ў вескі Ішчольна, Петрапаўлаўскі касцел у Ражанцы, пабудаваны ў 1674 г. (1827?) / 1924-25 гг., Касцёл Святой Тройцы ў мястэчку Дэмбрава і там жа Царква св. Іаана Багаслова (якую прывезлі ў 1990-я гады з вёскі Завалкі. А таксама будзе цікава зірнуць на дугу Струвэ- геадэзічнае цуда, бадаўніцтва якога пачалося ў 1816 годузе і цягнулася больш за 40 год. Дуга Струвэ- гэта самы вялікі геадэзічны інструмент, які складаўся з 265 пунктаў, якія прадстаўлялі сабою кубы, закладзеныя ў зямлю. Усяго захавалася 34 пункты, 19 з якіх - у Беларусі.
Запіс па тэлефоне - мтс5897843 ці мэйл algunia@mail.ru
Унесак - 30 тыс з чалавека.
МЕСТА ЕЩЕ ЕСТЬ

жыццё, вандроўкі

Previous post Next post
Up