А да нас сёння ноччу прыйдзе Нікалаўс...
Сёння селі ўсе разам і пачысцілі свой абутак. Гэта для таго, каб Нікалаўс нам сёння ноччу прынёс падарункаў. О, я нарэшце пачысціла свае конверсы! Але цяпер яны нейкія як не мае... трэба ісці іх забруджваць. Я лічу, што кеды павінны быць брунымі=)))) Гэта ж кеды=))) Але па традыцыі, ў брудны абутак Нікалаўс не пакіне салодкага. Таму я, думаючы пра кілаграм снікерсау, пагаджаюся на ўсё што заўгодна=))
Шкада, што ў Беларусі няма Нікалаўса, а Дзед Мароз не прыносіць салодкае ў абутак у пачатку снежня. Але не толькі з-за салодкага... Гэта ж такая добрая нагода памыць свае боты і атрымаць пачастунак. Ах,чорт, і не толькі... Яшчэ проста прыемна чарговы раз падумаць пра Каляды! А яшчэ яшчэ яшчэ мне падабаецца, што дзеці чысцяць абутак з асаблівым задавальненнем! А яшчэ яшчэ яшчэ яшчэ яшчэ яшчэ сёння павесіла сабе на вакно Зорку... Цяпер у мяне 100% калядны настрой!!!