наш ленін

Apr 27, 2010 00:18

Чарговы культурны шок я перажыў сёння, калі шпацыраваў па плошчы Незалежнасці. Затрымаўшыся на хвіліну ля помніка "вялікаму кормчаму", падняўшы міжволі вочы, я ледзь не ах абамлеў.
Трэба сказаць, што я вельмі адмоўна стаўлюся да ўсіх ленінаў на нашых вуліцах (акрамя таго, лысіна якога тырчыць з-за плота велазавода), але ў дадзеным выпадку гэта быў нейкі ваяўнічы постмадэрн, бо на пастаменце красаваўся надпіс:
"Уперад пад сьцягам Леніна да перамогі коммунізму" (арфаграфія захавана!).
Гэта баян, усе, канешне, даўно хіхікаюць на гэты конт, але для мяне тое стала ўласным адкрыццём. Па гарачых слядох знайшоў дадатковую інфу датычна цудаў арфаграфіі.

Але самае галоўнае, хаця ў леніна "сьцяг" і аднакаляровы, але гэта наш ленін!

культурны шок, добрыя мысьлі

Previous post Next post
Up