Раптам

Aug 12, 2009 17:45

Усё звыкла, усё знаёма...
Усё на сваіх месцах...
Што будзе заўтра - вядома:
Вось каляндар, а вось нататнік
Але ў ім няма нічога пра нашы таемныя думкі,
Ні слова пра наша чаканне цудаў,
Усе ў натоўпе глядзяць у адным накірунку.
Часам хочацца, каб усё змянілася

Раптам! Раптам...
Усё змянілася
Раптам! Раптам...

Але мінаюць дні, карабель плыве, кудысь кіруе плынь.
А калісьці яго шлях быў пракладзены па зорках -
І дзе яны цяпер? Мы глядзім удалячынь,
Вочы развучыліся бачыць так далёка
Але наша памяць пра неба
Не дае стаць нейкай дасканалай машынай,
Мы будзем чакаць, трываць, колькі трэба -
Калісьці магчыма...

Раптам! Раптам...
Усё зменіцца...
Раптам! Раптам...
Усё зменіцца...

настроение, музыка

Previous post Next post
Up