Захацелася гэту тэму вынесці асобным постам.
У блогу Будзіміра цяпер ідзе абмеркаванне таго, наколькі беларусы хворыя на русафобію:
http://budzimir.livejournal.com/8633.html?view=94905#t94905 Дзікі дзік (
http://dziki-dzik.livejournal.com/) кажа, што ў дзяцінстве яны гулялі “ў рускіх і немцаў”. І я так зразумеў, што перажывае з-за таго, што не гулялі ў гульні кшталту “беларусы-маскалі пад Оршай”.
Дык усё нармальна ў нас, хлопцы.
Рускі і немец.
Таксама некалі задумваўся над нашым выразам: " не рускі, гавары па-руску". Гэта ўсё нармальна. Словы тут ужываюцца ў іх архаічных значэннях.
Рускі тут - сённяшні беларус. Скарына таксама пісаў "па-руску". Але гэта была старажытная, няхай сабе, але беларуская мова. Проста нашыя сеседзі з усходу прысабечылі назву "рускія", выпісалі на яе сабе сертыфікат і карыстаюцца. Не пераймайцеся гэтым.
Немец. Гэта ўвогуле чалавек, які не ўмее гаварыць па-наску. Нямы, адным словам. Палякаў мы разумеем, з літоўцамі жылі таксама ў адным доме і добра разумеліся, украінцаў разумеем. І першы немец для нас -- германец. Вось словы і сталі сінонімамі. Так што, калі вы гулялі ў вайну ў рускіх і немцаў, то вы гулялі ў вайну ў НАС і ІХ, ЧУЖЫНЦАЎ.
Ферштэйн?:)