Алег Латышонак будзе прэзентаваць сваю (у сааўтарстве з Булгакавым)
кніжку.
Я, канечне, пастараюся пачытаць гэтую кніжку. Але ўжо загадзя адносіны да яе будуць прадузятымі. Як можа аўтар, Алег Латышонак, які сярод беларусаў нагнятае канфрантацыю, быць аўтрам ПАДРУЧНІКА пра Беларусь?
Ягоны выпад супраць значнай часткі беларусаў: "Калі саветы прыйшлі ў Заходнюю Беларусь, дык загадалі, цяпер гэта ўжо ведаем зь іхных дакумэнтаў, браць да супрацоўніцтва зь ліку тубыльцаў выключна дэбілаў. Цяжка паверыць, але так было" я пракаментаваў (
http://nn.by/index.php?c=ar&i=31039). Не былі дэбіламі Машара, Пестрак, Новік, Танк... Спіс можна доўжыць. А вось развальваць адзінства сярод тых, хто лічыць сябе беларусамі -- поўны дэбілізм.
Абяцаю кнігу набыць, пачытаць, і падзяліцца ўражаннямі.