Віншуем, Аляксандр Аляксандравіч!

Feb 26, 2010 10:29


Для тых, каму знаёмы гэты дзіўнаваты чалавек і апантаны выкладчык.

За папулярызацыю беларускай мовы

У БДУ культуры і мастацтваў узнагародзілі тых, хто папулярызуе беларускую мову ў прафесійнай дзейнасці.

Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.

Граматамі ўзнагародзілі выкладчыка матэматыкі БДУ Аляксандра Самадурава, стаматолага Алеся Лютчыка, выкладчыка логікі і філасофіі БДУКМ, аўтара першага падручніка па логіцы на беларускай мове Аркадзя Бабко, інака Мікалая (паэт Зніч).

Удзел ва ўзнагароджванні ўзялі міністр культуры Павел Латушка і рэктар універсітэта Барыс Святлоў. Яны, праўда, хутчэй стваралі фон афіцыйнасці. Бо ніводзін з іх не прамовіў перад прысутнымі ні слова.

"Наша ніва"



"...“Залатыя” студэнты ёсць заўсёды - і зараз, і раней. Зараз студэнты шпаргалкі не пішуць, а карыстаюцца навейшай тэхнікай: здымаюць білеты і нехта потым ім транслюе адказы на вушка ці на тэлефон. Раней студэнты прыходзілі на экзамен у піджаку з прышытай да яго насоўкай, у якой ляжала “бомба”. Аднойчы на экзамен да мяне прыйшла студэнтка ў сукенцы, з-пад якой віселі гэтыя “бомбы”. Я ўспомніў Міколку-паравоза і заспяваў: “Дзеду, дзеду, дзеду, схавай бомбы, што на поясе вісяць”. Яна і збегла з экзамену."

журфак, универ

Previous post Next post
Up