патрэбна кансультацыя

Apr 09, 2012 18:16

Хто дапаможа кансультацыяй? Які раён у Ленінградзе 70-х гадоў быў самым крымінальным, небясьпечным? На якой вуліцы знаходзіўся цырк у Ленінградзе ў 70-х? Фантанка? Іншага цырку не было? Ці была насупраць цырка гасьцініца? Як яна называлася?

геарграфія, раман

Leave a comment

ahromenka April 9 2012, 16:45:00 UTC
Наконт цырка не ведаю, а накот крымінальных раёнаў, толькі не 70-х а 80-х = Купчына і р-н ЦПКіО.

Reply

alesarkush April 9 2012, 16:52:10 UTC
дапісваю раман. падзеі адбываюцца ў Ленінградзе 1977 года. ))

Reply

alesarkush April 9 2012, 16:53:08 UTC
Табе не падыйце, бо будзем мець недзе 250 тысяч знакаў з прабеламі.

Reply

ahromenka April 9 2012, 17:01:44 UTC
Шкада...
Зараз пракансультаваўся: самы крымінальны р-н менавіта ў 70-я - "Электрасіла". Забач мапу Піцера і зразумееш адразу.

Reply

alesarkush April 9 2012, 17:12:41 UTC
дзякуй. мой герой кажа дзяўчыне, што ён з самага крымінальнага раёну Піцера)))

Reply

alesarkush April 9 2012, 17:14:03 UTC
неяк мне ня хочацца расцягваць да такіх памераў)) гэта трэба яшчэ адну главу напісаць)) але ўжо будзе высмоктваньне з пальца

Reply

ahromenka April 9 2012, 17:28:08 UTC
Вось разумееш, ёсць мажлівасць хаця бы прапанаваць беларускія тэксты ад 10 аўтарскіх (у перакладах), пры ўмове камерцыйнага складніка і для расейскай ЦА. А прапаноўваць няма чаму, бо іншы аб'ём проста не разглядаецца.
Некалькі менавіта піцерскіх тэрмінаў. "Урла" - сінонім нашых "гопнікаў". "Васька" - Васіллеўская выспа. "Стамеска" - помнік на Перамозе. Пра "Сайгон" ты, пэўна, ведаеш, быў яшчэ і "Гастрыт", ці "Гастрык", гэта папулярная забегалаўка на Неўскім непадалёк ад "Сайгона".
І напрыканцы магу расказаць пра ўласны ўспамін, мяне проста забіла. У 1989 г. іду праз закінуты сектар Смаленскіх могілак на Васіллеўскім, вока чапляецца за надмагілле. Нейкае нямецкае прозвішча, але ўсё чысьценька беларускай і тарашкевіцай. Год смерці: 1947. Я проста ахранеў...

Reply

alesarkush April 9 2012, 17:34:37 UTC
я разумею, але такія аб'ёмы мяне забіваюць. я і так закінуў на год і не кранаў, бо стаміўся і выдыхся. Каб больш нічым не займацца, толькі пісаць, то можна і ўцягнуцца. А тут праца амаль штодзённая. Аднак сёлета вырашыў дабіць. Ужо пішу заключныя эпізоды. Яшчэ вычытаць і даць каму-небудзь на рэдактуру. Ну і выдаць))

Reply


Leave a comment

Up