У 1579-1582 Рэч Паспалітая брала ўдзел у Лівонскай вайне 1558-1583. У выніку складаных манэўраваньняў Стэфан Баторы атрымаў шэраг перамог над расейскімі войскам, вярнуў Полацак і захапіў Вялікія Лукі. Аблога Пскова скончылася безвынікова, аднак паскорыла складаньне Ям-Запольскага міру. Пасьля складаньня перамір’я Інфлянты адыйшлі да Рэчы Паспалітай.