Feb 16, 2012 13:11
Нарэшце я выбраўся ў цырульню. Планаваў, што зраблю новую фрызуру перад стральцоўскім фэстывалем, але тэлевізійшчыкі мяне прысьпешылі. Мушу заўтра з'явіцца перад камерай. Пайшоў. Фрызерша неяк далікатна пачала нажніцамі пстрыкаць мае пэйсы. Я кажу, можаце сьмялей, трэба карацей зрабіць. Яна ўзрадавалася і ўзялася адразу за машынку. Я тлумачу, што заўтра трэба для тэлевізіі сказаць тое-сёе. Фрызерша зноў спынілася, кажа, вы мяне яшчэ больш застрашылі: працу маю будуць паказваць з тэлеэкрану. Карацей, прасядзей я ў ейным фатэлі амаль гадзіну. Раўняла і стрыгла ўсё што можна. Нават бровы. Ужо й жанчына сышла з цырульні, якая пасьля мяне прыходзіла.
Напрыканцы дамовіліся, што я дам ёй знак з экрану. :))
запісы,
прыгоды,
гісторыя,
Беласток