Нарэшце атрымаў кнігу Арнольда МакМіліна "Пісьменства ў халодным клімаце". Увогуле, як такое мог зрабіць адзін чалавек, ды яшчэ з Лондану!? (Фаліянт амаль 1000 старонак.) Нейкая нават не тытанічная, а мегатытанічная праца. Дзякуй, спадар Арнольд! Прыязджайце да нас у Полацак яшчэ.
Пакуль сур'ёзна не праглядаў кнігу, але заўважыў адзін кур'ёз. Прафесар прыпісаў мне кнігу Вінцэся Мудрова "Ператвораныя ў попел". Адна з маіх любімых кніг Вінцэся. Прабач, дружа, але мусіш мне тую кнігу аддаць! Я табе нейкую іншую дам. Толькі "Брызгалаўку" не магу, бо задужа асабістая. Ды й жодзінцы не дазволяць.