Jan 24, 2012 09:50
Заходжу ў краму адзення. Народу - поўны склеп. Распродаж, скідкі надзвычай шчодрыя. Людзі мятуць усё што бачуць. Праціскацца ў сярэдзіну крамы ня хочацца. Іду на выхад. Побач з дзвярыма манекен жаночага полу, на кабеце файная сукенка. Такая доўгая - і многа-многа гузікаў. Для падарунка прыдалася б. Пытаюся ў прадавачкі, якая абслугоўвае шматлікіх кліентаў: ці магу купіць тую сукенку? Прадавачка кажа, што няма праблем, толькі пан мусіць яе сам зняць. Ок! Няма праблем. Пачынаю расшпільваць гузікі. Яны новая і так лёгка не паддаюцца. Але я ўпарты. Вось і грудзі абнажыліся. Калі засталося якіх пяток гузікаў падыйшла з глыбіні гандлёвага залу іншая прадавачка і прапанавала дапамогу. Не, дзякуй, сам дам рады. І не памыліўся. :)
запісы,
прыгоды,
Беласток