Маленькія краіны засталіся, бо ўпарта трымаліся сваіх гербаў.
Больш за 73,7 тысячы міжнародных канцэрнаў і замежных кампаній зарэгістраваныя на тэрыторыі Ліхтэнштайну з-за нізкага ўзроўню падаткаабкладання, нескладаных правілаў рэгістрацыі і ў мэтах захавання фінансавай таямніцы. Бюджэт дзяржавы складаецца галоўным чынам з падаткаў, у тым ліку ад гэтых кампаній (каля 30%), даходаў ад выпуску паштовых марак (10%) і замежнага турызму.