Mar 06, 2011 18:02
Апошняя кніга Івана Сіняўскага "Дзяцінства прэзідэнта" аказалася дзіцячай. Відавочна, яна патрапіла ў "Мастацкую літаратуру" пры ліквідаваньні "Юнацтва" (два выдавецтвы аб'ядналі). Адно з апавяданьняў ("На начлезе") мяне зацікавіла з двух прычынаў: па-першае, у ім апісана адна зь легендаў пра Юраўскія азёры (на беразе аднаго зь іх - Вялікага - стаяў хутар майго дзеда Захара); па-другое, апісана гісторыя пра трохгадовага хлопчыка з адной з тамтэйшых вёсак, якога скрала ваўчыца і аднесла ў сваё логава да сваіх ваўчанят (затым хлопчыка знайшоў і вярнуў бацькам лясьнік). Аказваецца, і ў Беларусі здараліся падобныя да Кіплінгаўскай гісторыі.
Іван Сіняўскі,
міты,
дзед Захар,
гісторыя