пра еўрапейскую салідарнасьць

Feb 18, 2011 11:53

У рамане Івана Сіняўскага "Вярыгі", які апавядае пра калектывізацыю на Смалявіччыне, ёсьць эпізод, у якім ля вадзянога млына, куды прывезьлі сяляне з усёй акругі свае ўраджаі, адзін з тутэйшых таемна казаў землякам, што трэба патрываць, што Антанта абавязкова вызваліць, ня можа Заходняя Еўропа кінуць Усходнюю.

Сіняўскія жылі непадалёку ад хутара майго дзеда. А бацька Сіняўскага нават сябраваў з маім дзедам.

Дык хто мог быць тым тутэйшым, які казаў пра салідарную Еўропу?

Ясна, мой дзед Захар, які езьдзіў на заробкі ажно ў Канаду і вяртаўся з грашыма да дому праз Заходнюю Еўропу. Ён верыў у еўрапейскую салідарнасьць. Верыў у сумленьне, гонар і абавязак. Верыў у лепшы лёс бацькаўшчыны.

На жаль, ягоная вера аказалася міфічнай. Салідарнасьць і палітыка, падобна, рэчы несумяшчальныя. А сам ён быў ворагам для ўсіх уладаў, якія толькі прыходзілі на ягоную зямлю.

запісы, Іван Сіняўскі, мае продкі, дзед Захар, гісторыя

Previous post Next post
Up