Dec 05, 2010 21:44
Нарэшце знайшоў час і паглядзеў фільм пра Анатоля Сыса, які зьняў Мікола Ваўранюк. Сталкерам па роднях мясьцінах Толі ў фільме выступае Сяржук Сыс - зямляк Ціханавіча. Ён сустракаецца і размаўляе са сваякамі і аднавяскоўцамі Анатоля.
Я для гэтага фільма даваў відэаздымкі Сыса, як ён чытае вершы са сцэны "Басовішча". Маю такую стужку ў сваім архіве.
Па-мойму, пра Анатоля Сыса трэба рабіць такі метафізічны фільм, без рэальнага сьпітага Гарошкава. Каб у кадры былі толькі вершы, прырода і дзеці.
Бо ўся гэтая сацыяльная рэальнасьць прыгнечвае.
Сыс,
літаратура,
кіно