восень, лазьня, грыбы

Oct 09, 2010 18:50

Такое цудоўнае, развітальнае, восеньскае надвор'е сёньня было. Гуляў па парку, адведаў знаёмых зуброў.







Днём пісаў пра Мінкіна, пра яго "Краіну хлудаў".

Затым Андрэй Федарэнка нагадаў пра сябе. У Інтэрнеце натрапіў на яго аповед "З кошыкам" у "Дзеяслове" http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/fed14?OpenDocument - пра грыбы і пра ўсё, што зь імі зьвязана. Не вытрымаў і прачытаў. Бо сам крыху знаўся на грыбах - бацькі вазілі ў лес у дзяцінстве ў грыбную пару ці ні штодня.

Зьдзівіўся наступнаму: "Але паступова, распытваючы людзей - ураджэнцаў розных куткоў Беларусі, чытаючы кнігі, я прыйшоў да высновы, што мая Мазыршчына зусім ня нейкі вырадак у сям’і. Акрамя памежных з Расіяю рэгіёнаў: Гомельшчыны (да якой Мазыршчыну не адношу), Віцебшчыны і Магілёўшчыны на ўсёй астатняй тэрыторыі Беларусі лазьні былі ледзь не экзатычнай рэдкасьцю."

На Меншчыне лазьня ніякай рэдкасьцю не была. Прынамсі ў 60-х. З дзяцінства памятую тую лазьню ў Арлове Смалявіцкага раёну ў маёй бабулі па кудзелі. Пасьля старэйшых запускалі нас - цэлую ватагу дзятвы - маіх стрыечных братоў. Ніякіх "грыбчыкаў пад водачку не было", але ўвосень - патэльня смажаных у печы грыбоў - дык абавязкова.

Федарэнка, літаратура, прыгоды, адпачынак, Мінкін

Previous post Next post
Up