Сёньня, пішучы пра Мудрова, згадаў пра адметнасьць яго прозы - іранізм. Дарэчы, Пятро Васючэнка вызначаў іранізм як асаблівасьць усёй полацкай прозы (Арлоў, Мудроў...). Але нешта яшчэ "скраблося" ў маёй памяці пра іранізм. Ага, Лявон Вашко. Вось ягоны ліст на гэтую тэму
http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/kalossie/07/07_vaszko.htm Любапытна было гэта перачытаць, хаця Вашко тут "перагінае палку". Бо літаратуразнаўства на тое і навука, каб сістэматызаваць, каталагізаваць і рабіць "гербарый". :)