паэты, мова і закаханасьць

Jan 19, 2010 23:22

Уладзімір Някляеў піша:

Юрый Кузняцоў прыехаў у Мінск, каб спаткацца з Г.Б. Пры сустрэчы я спытаў: «Ты праўда толькі дзеля гэтага?..» Ён адказаў: «Нават мімалётная закаханасць закідвала мяне на Сахалін».

Ну, можа быць. Хоць што да мяне, дык як толькі адкрывалася, што тая, якая мне глянулася, штосьці там рыфмуе ці спрабуе рыфмаваць, я мімалётна знікаў.

Праз дзень ці два сядзім у бары гатэля «Юбілейны». Кузняцоў ужо не ў тым настроі, каб «закідвацца на Сахалін», гаворым пра адцягненае. Да нас - яўна з намерам, каб я пазнаёміў яго з Кузняцовым, - падыходзіць А. А., якога ведаў я з часоў літаб’яднання пры газеце «Знамя юности». Вітаецца і гэтак па‑свойску, паблажліва пытаецца ў мяне: «Ну? Как поживает матчына мова?» На што Юрый Палікарпавіч касмічна‑запаволена, як толькі ён гэта ўмеў рабіць, уздымае вочы, глядзіць і пракідвае: «Пайшоў на х..!»

Калі расійскамоўны мінскі паэт А.А., для якога рускі паэт Юрый Кузняцаў як быў, так і застаўся недасяжнай зоркай, пайшоў туды, куды яго паслалі, я спытаў Кузняцова, скуль ён яго ведае? Аказалася, ні скуль. Першы раз бачыць. «Але ў профіль, - кажа, - відаць, што мудак і графаман». У геніяльных паэтаў геніяльная інтуіцыя.

«Гэта глыбінна і прынцыпова важна, што ў беларусаў язык ёсць язык, а мова ёсць мова, не змешана боскае і зямное», - сказаў мне аднойчы імперскі расійскі паэт Юрый Палікарпавіч Кузняцоў.

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=34010

Кузняцоў, якога ніколі ня бачыў, уявіўся ў вобразе Купрэева. Расійскамоўны мінскі паэт А.А. - відавочна Аўруцін, лёгка прачытваецца. Але хто такая таемная Г.Б., якая прымусіла аўтара майго любімага "Русского узла" прыехаць у Менск, каб толькі пабачыцца, і якая жорстка "пракінула" Паэта? Ёсьць вэрсія, але не магу даць веры.

Дарэчы, Сыс таксама шмат чытаў Кузняцова. Добра ведаў яго творчасьць. Цікава, як зараз ставяцца ў Расіі да яго паэзіі.

Сыс, паэты, Някляеў

Previous post Next post
Up