Ніл Гілевіч

Sep 30, 2008 17:52

Цікавае інтэрв'ю з Нілам Гілевічам http://www.racyja.by/news/materyyaly/kultura/7035.html

- Ці можна было ў 1995 годзе ўратаваць сітуацыю і захаваць адну дзяржаўную мову ў нас?

- У тым Вярхоўным Савеце 12-га склікання, у якім я быў дэпутатам і кіраваў камісіяй па адукацыі і культуры, было шмат тых, хто лічыў сябе савецкімі людзьмі. Яны пад прымусам прынялі абвяшчэнне незалежнасці. Вядома ж, знайшліся ініцыятары перайграць “Закон аб мовах” і зрабілі рэферэндум. Бог - сведка, як я крычаў у залі. Думаў, што страчу прытомнасць і мяне вынясуць з той залі. Прасіў, маліў: не рабіце гэтага, гэта смерць нашай мове, бо яна не сканкурыруе з рускай. Але гэта лінія перамагла і мне стала ўсё зразумела. Чаго я буду хадзіць на выбары, калі я ўсё менш чую роднае слова.

літаратура

Previous post Next post
Up