Sep 15, 2008 18:10
Зьвяртаемся да тэмы новатвораў.
Сёньня запісаў верш Леаніда-Дранько Майсюка "Хвалебная песьня новасловам", які надрукаваны ў апошнім нумары "Дзеяслова". Пазваніў сп. Леаніду, а ён у сваім родным Давыд-Гарадку дапамагае бацькам бульбу выкопваць. Але верш меў пры сабе. Дык і запісалі для маёй перадачы "ЖзЛ".
А затым сп. Леанід і кажа: во як атрымалася - верш напісаў увесну ў Давыд-Гарадку, калі дапамагаў бацькам садзіць бульбу, а калі выкопваў - дык прачытаў табе для радыё. Сымбалічна! Па-беларуску! :)
Дранько-Майсюк,
літаратура,
ЖзЛ