"Захоп Беларусі марсіянамі"

Apr 21, 2016 17:39

Захапіць Беларусь нашу мілую - каму гэта трэба?

http://www.svaboda.org/content/zachapic-bielarus-nasu-miluju-kamu-heta-treba/27686886.html

- І сапраўды, ад кнігі з такой назвай чытач мае права чакаць нейкіх зорных войнаў і г.д. Але марсіяне на яе старонках зьяўляюцца на вельмі кароткі час. Незразумела, хто гэта, чаго ім трэба, навошта яны абстрэльваюць Полацак. Ты адмыслова іх так затаямнічыў?

- Насамрэч марсіяне - гэта мэтафара чужынцаў, зь якімі немагчыма дамовіцца, знайсьці нейкі кампраміс. Яны прыйшлі, каб зваяваць цябе, падпарадкаваць і зьнішчыць. Калі хочаце, гэта гібрыдная вайна, нам сёньня добра вядомая. Пісьменьнік Віталь Воранаў пытаўся ў мяне: «Марсіяне - гэта расіяне?» А мне хацелася, каб гэта быў такі ўнівэрсальны сымбаль, бо сёньня да нас могуць прыйсьці расіяне, заўтра - хтосьці іншы. Для мяне нават энкавэдысты, якія зьнішчылі герояў маёй кнігі Міхася Чарота і Алеся Дудара, - тыя ж марсіяне.

раман, Захоп Беларусі марсіянамі, Полацак, літпрацэс, Полацкі Маладняк, літаратура, мае творы, кнігі

Previous post Next post
Up