May 23, 2013 13:45
Адцьвітаюць каштаны. Хутка зацьвітуць ліпы. У сваёй кнізе "Брызгалаўка" ў мяне ліпы зацьлілі ў траўні. На што мой зямляк Уладзімір Сіўчыкаў у рэцэнзіі адзначыў, што з гэтым я істотна памыліўся, маўляў, ліпы цьвітуць у ліпені, таму так і называюцца - ліпы (дакладней, наадварот - месяц так называецца - бо ў гэты час цьвітуць ліпы). Я цяпер заўжды прыглядаюся: калі ж насамрэч цьвітуць ліпы? Хіба што: канец траўня - пачатак чэрвеня, але дакладна не ў ліпені.
Брызгалаўка,
запісы,
успаміны