Ёсьць прастора паха кветак,
Ёсьць - сьвятла настольнай лямпы.
А суседа ад суседа
Аддзяляе сьвет уласны.
Паміж коршакам і качкай
Неба дзеліцца на часткі.
Ёсьць надзея для сабачкі,
Ёсьць надзея больш сучасная.
А мастацкія дыктатары,
Што паэзіі адданыя,
Быццам чуйныя лякатары,
Быццам ў моры капітаны
Заваёўнічна-калюмбава
У пошуку заўжды нястомныя,
Расьсмяшаць дасьціпна сумнага,
Знойдуць хату для бяздомнага.
Хтосьці кліча іх масонамі,
Хтосьці горда - карабеламі
З каралеўскімі каронамі
І сусьветнымі падзеламі.