Адна вельмі файная дзяйчына, мой сапраўдны фрэнд, напісала амаль сачыненьне на тэму "што мне спадабалася ў "Палімпсэсце".
У "Паліпмсэце" мне вельмі спадабалася як вы прыпадносіце гумарыстычныя сітуацыі. Не навязліва, і так нібы гаворка ідзе аб нечым вельмі звычайным і ад таго становіцца вельмі смешна. Мяне вельмі крануў момант з дзяўчынай, якая прыйшла з кампаніяй ў хату да Алеся. У мяне было такое адчуванне, што я сама ператварылася ў яе, бо яна прыйшла не зразумела чаму. Яна не павінна была быць з гэтымі людзьмі і неяк так за яе і сорамна, і балюча. І шкада яе стала. Адразу склалася адчуване, што нешта з ёй здарылася... ну не ведаю, як апісаць свае пачуцці. І вось гэтая думка вісела ў галаве ўвесь час пакуль чытала. А потым ўжо ў канцы ўсё раскрылася. Чамусьці калі я даведалася, што ён не пайшоў на танцы і з'ехаў, я не была неяк здзіўлена. Проста нейкі сум закраўся. І адразу думкі: а ці прыйшла бы яна? Можа ёй так патрэбна была гэтая сустрэча. А можа ён проста сам зразумеў гэтую дзявочую душу і той учынак, на які яна была гатова пайсьці, каб нешта там пераключылася ў яе галаве, і ён проста патрапіў у неабходны момант. Карацей былі думкі) Вось...) Ну ,канешне, цікава было назіраць за тым, як мяняецца галоўны герой, яго пачуцці, адносіны да жыцця. Ну і, канешне, тое, што ўвесь час узгадваліся розныя музычныя гурты, прымусіла мене (з задавальненнем) пакапацца ў інтэрнэце і бацькоўскіх скарбах). Таму што, каб адчуваць - трэба было чуць. Чуць тую музыку, якой было прасякнута жыццё галоўнага героя.