Новая культурніцкая сітуацыя

Jan 14, 2013 11:35

Адкрыў для сябе неверагодную рэч: немалая частка маіх чытачоў не чытае газету "Наша Ніва". Яшчэ гадоў дзесяць таму немагчыма было ўявіць, што ў Беларусі ёсьць нейкі сьвядомы беларус з горада, які гаворыць па-беларуску, чытае беларускія кнігі, але ня ведае, што такое "Наша Ніва". Сёньня гэта стала рэальнасьцю.Адзін мой чытач прызнаўся, што ўвогуле ня ведае, што такое "Наша Ніва". Відавочна, паўстала новая культурніцкая сітуацыя. І гэта вынік працы сацыяльных сетак. Наперадзе яшчэ аналіз гэтай сітуацыі. Але мне цікава, якая іншая інсьпірацыя, акрамя мэйнстрыму, абуджае сьвядомасьць?

нацмысьленьне, мае творы, літаратура, запісы, назіраньні

Previous post Next post
Up