пра жыцьцё, якое прыдуманае, але не менш каштоўнае за сапраўднае

Jan 12, 2013 11:17

Даніла перад вандроўкай закачаў у сваю піісьпіху мульцікаў і фільмаў, то мы ў дарозе ўвесь час іх глядзелі. Сярод яго любімых мульцікаў - "Вольт". Пытаюся: колькі разоў яго глядзеў? Адказвае: разоў 20. Ніяк ня мог зразумець, чаму менавіта гэты мульт. Бо ў ім няма ніякіх трансформераў, супэрмэнаў, стралялак і бэтманаў. Пытаюся ў яго: чаму любіш "Вольта"? Кажа, што гэта фільм пра сапраўднае сяброўства і пра жыцьцё, якое прыдуманае, але не менш каштоўнае за сапраўднае. Прыкладна, так адказаў. У Данілы крылатая фраза: "А ты, Тузік, што тут робіш?"

Яго тлумачэньні мяне як токам прабілі. Прыкладна, пра гэта ж і "Палімпсэст".

вандроўкі, запісы, назіраньні, Даніла

Previous post Next post
Up