Купіў унікальную калекцыю этыкетак Полацкага піўзавода - ад канца 60-х да нашых дзён. Усяго каля 100 этыкетак. Уся гісторыя полацкага піва. Некаторыя этыкеткі распрацоўваў Сяржук Цімохаў. Цікава, што беларускамоўнымі этыкеткі былі толькі прыканцы 60-х - пачатку 70-х (але тады піва было "Маскоўскае" і "Жыгулёўскае") і напачатку 90-х (тады полацкае піва набыло ўласныя назвы - "Полацкае", "Скарынаўскае", "Князь Рагвалод"). Цяпер зноў яно называецца "Орион", "Конкурент", "Визит"...
![](http://ic.pics.livejournal.com/alesarkush/11015615/475443/475443_600.jpg)