Юрась Пацюпа "Зялёны яблык"

Dec 08, 2012 12:12

Чытаю рукапіс кнігі Юрася Пацюпы "Зялёны яблык", які аб'яднаў ягоныя лепшыя літаратуразнаўчыя працы і рэцэнзіі. Кніга ўтрымлівае і маю любімую "Глюкаўку", якую я некалі друкаваў у "Ксэраксе Беларускім". Увогуле, лепшыя тэксты гэтай кнігі ў 90-х друкаваліся ў тэвээлаўскіх выданьнях.

Хацелася б мець гэтую кнігу ў папяровым выглядзе.

літаратура, кнігі, Пацюпа, ТВЛ

Leave a comment

Comments 1

alesarkush December 8 2012, 12:08:12 UTC
Глюкаўка - прадукт працы, які ня мае кошту пры калясальных затратах індывідуальнае працы. Яна - ідэальны шэдэўр, калі мастацкая творчасьць - гэта вытворчасьць жыцьцёва непатрэбных рэчаў.

Reply


Leave a comment

Up