Nov 19, 2012 12:59
Просяць мяне напісаць нейкія прыкольныя навагоднія гісторыі. Згадаў свае навагоднія імпрэзы. Заўжды яны адбываліся з сябрамі, у якім бы горадзе тое адзначэньне не ладзілася. У Наваполацку - з Сержуком Сокалавым-Воюшам, Вінцэсем Мудровым, Алегам Мінкіным; у Вільні - з Сяргеем Дубаўцом і Тацянай Сапач; у Полацку - з Сержуком Цімохавым; у Беластоку - з Алегам Латышонкам.
І заўжды гэта былі размовы пра Беларусь і мары пра сьветлую беларускую будучыню. Таму сьвята Новы год для мяне заўсёды было нацыянальным сьвятам. І тост: Жыве Беларусь! быў самым галоўным.
запісы,
Дубавец,
успаміны,
Сокалаў-Воюш,
сьвяты,
Цімохаў,
Мудроў,
Латышонак,
Мінкін