Вінцэсь Мудроў. Дзень рыбака

Nov 05, 2012 16:17

Алег Мінкін даў аб сабе знаць - даслаў электронага ліста. З Мудровым згадалі Алега. "Ці чытаў, што я напісаў пра Алехну?" - спытаў Вінцэсь. Прачытаў. І раю іншым.

Вінцэсь Мудроў

Дзень рыбака (З нагоды юбілею Алега Мінкіна)

(...)Сябрука ля бяседнай цыраты не было. Ён, ужо няпэўным крокам, хадзіў вакол бяседнікаў, а за ім, сціснуўшы пудовыя кулакі, сунуўся голы па пояс бамбіза. Усё цела бамбізава было размаляванае татуіроўкамі. “Я т-табе, бл..., дам незалежнасць!” - сіпеў марскі воўк, і ў мяне ад такіх словаў узмакрэла кашуля. Сябар, відаць, прапанаваў выпіць за незалежнасць Беларусі, і гэта татуіраванаму ваўку не спадабалася. На шчасце, бамбіза наляцеў на купіну, паваліўся, паспрабаваў быў устаць, ды заціх, прамармытаўшы штосьці дарэшты невыразнае. (...)

http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/mud56?OpenDocument

літаратура, сябры, Мудроў, Мінкін

Previous post Next post
Up