Былы відэааператар гурта "Мясцовы час" Ігар Супранёнак ладзіць сваю выставу фотаздымкаў пра Полацак ў Парыжы ў штаб-кватэры ЮНЭСКА. Неяк разам зь ім мы зьнялі фільм пра зруйнаваныя храмы Полацка. Недзе ёсьць у маім архіве.
"Народна слова" (Віцебск):
Юбілей Полацка яшчэ летась быў уключаны ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2012-13 гады. Адзначыць гэтую дату ў штаб-кватэры аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі вырашылі фотавыставай «Полацк старажытны - Полацк сучасны». Яе аўтар - вядомы ў рэгіёне фотажурналіст Ігар Супранёнак - расказаў, што экспазіцыя складаецца з 50 буйнафарматных работ з выявамі горада. Гэта здымкі помнікаў архітэктуры, краявідаў, знамянальных падзей і, вядома, саміх палачан з розных ракурсаў і ў розны час. Некаторыя фота зроблены з той самай кропкі, што і на старажытных паштоўках. Выстава будзе экспанавацца з 1 па 9 кастрычніка. На яе ўрачыстае адкрыццё 3 кастрычніка збярэцца каля 300 гасцей, у тым ліку дыпламаты з розных краін і сябры выканаўчага камітэта ЮНЕСКА. Запланаваны прамовы генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Ірыны Бокавай і Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі ў Францыі Аляксандра Паўлоўскага.
http://nspaper.by/2012/09/21/pra-polack-gavorac-u-paryzhy.html