Jul 21, 2012 23:04
Са зьдзіўленьнем адзначыў, што абудзіўся беларускі сэгмент LJ. Праўда, не разумею, навошта вяртацца да пытаньня мовы ў беларускай літаратуры. Літаратура таму й называецца беларускай, бо ствараецца на беларускай мове. І не істотна дзе - у Менску, у Полацку, у Вільні, у Беластоку ці ў Кліўлендзе.
Тут няма нават дробнай зачэпкі для дыскусіі.
Калі гэта водгукі нейкіх перадзелаў у холдынгу, дык гэтыя жарсьці мала каго закранаюць. Белліт даўно выйшаў на вольныя хлябы і ня мае дачыненьняў з дзяржорганамі.
Можна напісаць тузін дэкрэтаў і забараніць называць беларускамоўную літаратуру беларускай. Але што з гэтага? Ня ведаю, якім чынам можна забараніць пісаць па-беларуску.
Па-мойму, удзелы ў падобных дыскусіях толькі сьведчаць пра пэўныя хістаньні і няўпэўненасьці ў заўтрашнім дні.
Усё будзе добра і мы да гэтага дажывем! :)
P.S. Учора я прыдумаў добрую назву для новай кнігі Ігара Сідарука "Дагары".
літаратура,
міты,
літпрацэс,
гісторыя,
інтэрнэт,
Сідарук