Наведала экскурсію Харэўскага. Так чакала яе, "Мінска мастацкага", нягдледзячы на папярэджанне Жэні Быц ды Марыйкі Стразалет, што можа быць не вельмі... нешта сапраўды крыху расчаравалася... Але нічога - выпадкова сустрэла колішняга сябра Лявона Баразны (не назваўся, адразу чамусьці ува мне распазнаў суразмоўцу :). Цудоўны чалавек, нягледзячы на некаторыя нашыя з ім спржэчкі), і хоць размова нашая доўгай не была, але адчуванне таго, што ўсё было недарма засталося. Да таго ж, заўсёды прыемна прайсціся нібыта па Мінску пачатку 20 ст.).
Карацей, была крыху не ў гуморы і вырашыла парадваць сябе пастом здымкаў сябе і сяствы ў Браславе ды Слабодцы. Тым больш, што даўно нічога не пісала. Слабодка пакуль не ў мяне, а крыху радасных Браслаўскіх здымкаў ёсць. Усім дабра і радасці) І лепшага настрою перад сном)
Дом, мілы дом
Раніца, я і возера
Я не паеду ў Мінск! Я буду тут! Тут прыгожа і я назаўжды маленькая !
Кружу малую)
... "солнце светіт прямо в глаз"
..не, ну вы нармальныя абедзьве ? ))
Дом мілы дом...