Jun 24, 2010 14:39
***
мне б хацелася
быць заўжды супермэнам.
а я ён і ёсць.
***
мова стварае
чалавека. жывёла
мовы не мае.
***
падаюць зоркі
ў жніўні, калі прырода
рыхтуецца спаць.
***
кожны калісьці
крыўдзіў каханне чыёсь
казкай ў двух сказах.
***
навальніцаю
змыюцца бруд ды брыда.
хмара ратуе.
***
горад святкуе
заняпад чалавека.
дажджу ўсё роўна.
***
заўтра заззяе
па-над соннай краінай
добрае сонца.
3.06.2010
мае вершы,
хоку