Дзень народзінаў

Dec 14, 2009 11:50


Жыцьцё такое як яно ёсьць. Уздымы з заняпадамі. Мне 31 год і зараз я адчуваю сябе шчасьлівай. Мяне кахае самы цудоўны мужчына ў сьвеце. У нас ёсьць свой дом з цёпленькай коткай ды экзатычнымі хатнімі расьлінамі, дзе я адчуваю сябе сапраўднай гаспадыняй. А яшчэ побач са мной ёсьць клапатлівыя матуля з таткам, ды жывуць яшчэ на гэтым сьвеце чуллівыя бабуля з дзядулям, побач зь якімі я магу адчуваць сябе маленькай гарэзлівай дзяўчынкай ў чырвоных гумавых боціках...

P.S.: гэта самая сьвежая фотка

сямейнае

Previous post Next post
Up