Jan 08, 2009 13:38
Зараз шыбы ў ранішніх выстуджаных траліках быццам чысцюткія палотны, прагрунтаваныя асляпляльна белай намаразьзю - толькі бяры і выскрабай-малюй разнастайныя карціны. Што я і раблю едучы на працу. Спачатку люблю адхукаць на шкле маленькую дзірачку ў знадворны сьвет, а потым вакол яе прадрапаць які-небудзь вобраз. Апошнім часам атрымліваюцца анёлы з апушчанымі крыльцамі і выпаўшымі пер’ямі. Дык вось... любі друзі, калі заўважыце ў гомельскіх траліках на вокнах надрапаных анёлаў - гэта была я :) А каб ніхто не сумняваўся, я яшчэ іх і пападпісвала “Стомлены Анёл”.
нібыта крэатыў...